Місію назіральнікаў ад СНД на выбарах ўзначаліць Лебедзеў

23.09.2010 16:33
Архив Редакция

Місію назіральнікаў ад СНД на будучых прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі ўзначаліць старшыня Выканаўчага камітэту СНД Сяргей Лебедзеў. Яго кандыдатуру ўзгаднілі ў чацвер, 23 верасня, на пасяджэнні Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў — удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах СНД.

Таксама ўдзельнікі пасяджэння абмеркавалі дзейнасць Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў дзяржаў СНД (СОРБ). Савет быў створаны ў 1997 годзе для сумеснай барацьбы з арганізаванай злачыннасцю міжнароднага характару і рэалізацыі рашэнняў саветаў кіраўнікоў дзяржаў і кіраўнікоў урадаў у пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі органаў бяспекі. Рашэнне аб СОРБ не падпісана Туркменістанам і Узбекістанам, аднак абедзве дзяржавы перыядычна прымаюць удзел у працы савета ў якасці назіральнікаў, перадае БелТА.

Савет пастаянных прадстаўнікоў разгледзеў пытанне аб праекце парадку дня чарговага пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД, у які ўключана каля 20 пунктаў. На разгляд кіраўнікоў урадаў ўнеслі, у прыватнасці, падрыхтоўку праекта Дамовы аб зоне свабоднага гандлю і Міждзяржаўнай выставы, прысвечанай 20-годдзю СНД.
 
Таксама кіраўнікі ўрадаў будуць абмяркоўваць папярэдні праект Міждзяржаўнай мэтавай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва ўдзельнікаў СНД да 2020 года, дакументы, якія рэгламентуюць супрацоўніцтва краін Садружнасці ў галіне абароны інтэлектуальнай уласнасці, забеспячэння харчовай бяспекі, развіцця медыка-сацыяльнай дапамогі.

Как вам новость?
Головоломки