Мітрапаліт Філарэт можа адмовіцца ад удзелу ва Усебеларускім сходзе

15.11.2010 10:53
Архив Редакция

Чацверты Усебеларускі народны сход можа прайсці без прадстаўнікоў Праваслаўнай царквы. Вылучэнне святароў у якасці дэлегатаў на гэтае мерапрыемства не было санкцыянавана кіраўніцтвам Царквы. Мітрапаліт Філарэт таксама не быў вылучаны дэлегатам, паведаміў упаўнаважаны Беларускага экзархата па сувязях са СМІ айцец Яўген (Свідзерскі).

Па словах прадстаўніка экзархату, цяпер вырашаецца пытанне ўдзелу прадстаўнікоў праваслаўнай царквы ва Усебеларускім народным сходзе. Гэта, як адзначыў айцец Яўген, звязана з тым, што ўдзел у мерапрыемстве можна расцаніць як удзел у палітыцы, перадае «Народная Воля».

Па звестках «Народнай Волі», у некаторых рэгіёнах сходу ўпаўнаважаныя вырашылі, што дэлегатамі павінны стаць менавіта прадстаўнікі БПЦ. Поўны спіс дэлегатаў чацвертага сходу яшчэ не апублікаваны, але вядома, напрыклад, што ад Бабруйску мандат прысутнічаць на ім атрымаў епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім (Беланожка), ад Мінскага раёна настаяцель храма Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы протаіерэй Сяргей (Кузьмянкоў). Ці прыедуць яны ў Мінск, пакуль невядома.

Раней мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх Усяе Беларусі Філарэт прымаў удзел ва Усебеларускіх сходах, з’яўляўся ганаровым членам прэзідыуму і выступаў на з’ездах з прамовамі.

Прадстаўнікі Каталіцкай царквы ўдзелу ў мерапрыемствах ніколі не прымалі.

Как вам новость?
Головоломки