Мітрапаліт Філарэт падаў прашэнне аб сыходзе на спачынак

24.05.2010 14:19
Архив Редакция

Магчымасць падаўжэння служэння мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі будзе разгледжана ў найбліжэйшыя дні на паседжанні Святога Сіноду Рускай праваслаўнай царквы ў Маскве.

«Паводле Статуту РПЦ любы архірэй, што дасягнуў 75-гадовага ўзросту, абавязаны падаць на імя патрыярха прашэнне аб сыходзе на спачынак з пасады. Патрыярх, з улікам меркавання Святога Сінода, у праве гэтаеё прашэнне прыняць або адхіліць. У найбліжэйшыя дні гэтае пытанне будзе вырашацца на паседжанні Сіноду», — цытуе БелТА адказнага Беларускага экзархата за сувязі са СМІ архімандрыта Аляксея (Шынкевіча).
Святы Сінод — орган адміністрацыйнага кіравання РПЦ. У яго на пастаяннай аснове ўваходзяць кіраўнікі найбольш значных епархій.

Как вам новость?