Мітрапаліт Філарэт працягне кіраваць Беларускай праваслаўнай царквой

01.06.2010 08:42
Архив Редакция

Святы сінод Рускай праваслаўнай царквы на чале з патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам прыняў рашэнне не адпускаць на спачын паводле пададзенага прашэння мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта (Вахрамеева), патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі.

Такім чынам 75-гадовы кіраўнік Беларускага экзархата РПЦ працягне кіраваць Беларускай праваслаўнай царквой, перадае БелТА.

Як раней паведаміў Тэлеграф, прашэнне аб сыходзе на спачын мітрапаліт Філарэт падаў 24 траўня.

«Паводле Статуту РПЦ любы архіерэй, які дасягнуў 75-гадовага ўзросту, абавязаны падаць на імя патрыярха прашэнне аб сыходзе на спачын з пасады. Патрыярх, з улікам думкі Святога Сінода, у праве гэта прашэнне прыняць альбо адхіліць», — растлумачыў адказны Беларускага экзархата за сувязі са СМІ архімандрыт Аляксей (Шынкевіч).

Святы Сінод — орган адміністрацыйнага кіравання РПЦ. У яго на пастаяннай аснове ўваходзяць кіраўнікі найбольш значных епархій.

Как вам новость?