МТС гатовы сысці з беларускага рынку

08.04.2011 17:27
Архив Редакция

Адзін з найбуйнейшых расійскіх аператараў сувязі МТС можа выставіць на таргі сваю долю ў беларускім сумесным прадпрыемстве "Мабільныя ТэлеСістэмы", калі Беларусь выставіць на продаж долю ў кампаніі, якая належыць дзяржаве, па кошце ў мільярд даляраў. Пра гэта паведамілі ў кампаніі расійскага мабільнага аператара.

«Калі ўрад Беларусі прыняў рашэнне аб тым, каб выставіць ўласную долю на таргі з коштам у 1 мільярд даляраў, мы не выключаем магчымасць далучыцца да гэтых таргоў і адначасова выставіць на таргі ўласную долю па параўнальнай цане», — распавялі ў МТС, перадае РИА «Новости».

Пры гэтым расійскі аператар сувязі па-ранейшаму зацікаўлены ў развіцці свайго бізнэсу ў Беларусі і ў куплі дзяржаўнай долі ў сумесным прадпрыемстве толькі па разумнай цане, распавялі ў кампаніі.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, Беларусь плануе выставіць долю ў кампаніі МТС, якая належыць дзяржаве, на міжнародныя таргі. Як распавёў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін, што расійская кампанія МТС прапаноўвала выкупіць дзяржаўную долю ў беларускай кампаніі, аднак бакам не ўдалося дамовіцца аб цане.

Беларусь не задаволіла прапанова расійскай кампаніі першапачаткова аплаціць толькі частку пакета акцый, а затым выконваць даплату ў залежнасці ад рэйтынгу сотавага аператара на сусветным рынку. Беларусь настойвае на поўнай аплаце пакета акцый, заявіў Анатоль Калінін.

49% сумеснага расійска-беларускага ТАА «МТС» сёння належаць расійскаму аператару сотавай сувязі ААТ «МТС», кантрольны пакет акцый (51%) належыць РУП «Белтэлекам».

Как вам новость?