МТС: ніякія спісы тэлефонаў МУС не перадаваліся

23.12.2010 15:19
Архив Редакция

У кампаніі МТС заявілі, што інфармацыя аб тым, што аператары мабільнай сувязі перадавалі праваахоўным органам тэлефонныя нумары абанентаў, зарэгістраваныя ў сотавых сетках у раёне, дзе праходзіў 19 снежня мітынг, не адпавядае рэчаіснасці.

«Запытаў ад праваахоўных органаў, звязаных з названай ў запыце тэмай, у кампанію МТС не паступала. Ніякія спісы нумароў тэлефонаў нікому не перадаваліся», — перадае словы прадстаўніка МТС IT.TTT.BY.

У кампаніі velcom таксама заявілі, што ніякія падобныя запыты ад праваахоўных органаў да іх не паступалі, паведамляе «Салiдарнасць«

Аб перадачы праваахоўным органам інфармацыі аб тэлефонных нумарах паведаміў сайт Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі. «Спісы магчымых будучых арыштантаў складаюцца не толькі на падставе наяўных фота і відэаматэрыялаў пра падзеі плошчы. Праваахоўныя органы запатрабавалі і атрымалі ў сваё распараджэнне ад аператараў мабільнай сувязі нумары тэлефонаў, зарэгістраваных у сетках аператараў у зоне мітынгу. Адсеў патэнцыйных арыштантаў вядзецца па вельмі банальнай схеме — калі ўладальнік нумару калісьці праходзіў, хай нават у якасці сведкі, ці проста згадваўся ў «палітычных» справах, у тым ліку і архівах КДБ, то ён аўтаматычна трапіць у чорны спіс», — пісала выданне.

Как вам новость?