МТС: у Беларусі абанентаў сотавай сувязі больш, чым людзей

21.04.2010 16:45
Архив Редакция

Генеральны дырэктар СААА «Мабільныя Тэлесістэмы» Уладзімір Карповіч на XVII Кангрэсе па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях «ТІВО-2010» паведаміў, што ў Беларусі колькасць абанентаў сотавай сувязі перавышае колькасць жыхароў. "Аднак гэта не фізічныя абаненты, а зарэгістраваныя ў сетках аператараў SIM-карты", — растлумачыў гендырэктар МТС.

Па інфармацыі Уладзіміра Карпавіча, пранікненне паслуг мабільнай сувязі ў краіне перавысіла 105%. «Вядома, гэта SIM-пранікненне», — сказаў гендырэктар сотавага аператара, перадае прэс-цэнтр «Хартыі 97».

«Не сакрэт, што мношія абаненты выкарыстоўваюць дзве ці нават тры SIM-карты для розных мэтаў», — падкрэсліў Уладзімір Карповіч.

Па ацэнках міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі, агульная колькасць абанентаў сотавай сувязі ў краіне па выніках мінулага года склала 9,6 млн. чалавек. Пранікненне сотавай сувязі на пачатак гэтага года па дадзеных Telekom Austria Group года складала 99,4%.

Как вам новость?