МУС: абвінавачанне па "справе 19 снежня" прад'яўлена 22 асобам

30.12.2010 16:01
Архив Редакция

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі аб'явіла 30 снежня, што ў рамках расследавання крымінальнай справы па ст.293 Крымінальнага кодэксу Беларусі "Масавыя беспарадкі" прад'яўлена абвінавачванне 22-м асобам. Усе яны ўтрымліваюцца пад вартай. У іх ліку і выпушчаныя з турмы 29 сьнежня двое грамадзян Расіі, якія адбылі 10 сутак арышту, адзначылі ў ведамстве.

Яны былі затрыманыя пасля выхаду на свабоду «ўжо ў рамках расследавання крымінальнай справы па масавых беспарадках 19-20 снежня 2010 года ў парадку арт. 108 КПК Рэспублікі Беларусь (затрыманне па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства)», удакладнілі ў МУС Беларусі.

Разам з тым імёнаў і прозвішчаў абвінавачаных па справе аб масавых беспарадках ведамства не прыводзіць.

«Па стане на 29 снежня 2010 года са спецыяльных устаноў міліцыі было адпушчана больш за 300 чалавек, якія адбывалі накладзенае судом пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах 19-20 снежня года ў Мінску», — распавялі ў міністэрстве.

«Гэтыя асобы былі прыцягнутыя да адказнасці па артыкуле 23.34 Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання». Сярод іх 12 грамадзян Расійскай Федэрацыі (восем адпушчаныя датэрмінова), адзін грамадзянін Украіны і адзін — Літоўскай Рэспублікі», — паведамілі ў МУС.

Как вам новость?
Головоломки