МУС Беларусі паказала новае пасведчанне кіроўцы

24.06.2010 14:43
Архив Редакция

Міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў паведаміў 24 чэрвеня, што яго ведамства ўжо стварыла ўзор новага пасведчання кіроўцы, якое плануецца ўвесці ў канцы года. На новым пасведчанні будзе фатаздымак іх уладальніка, нумар пасведчання кіроўцы, дзяржаўны орган, які яго выдаў, а таксама наяўныя катэгорыі.

Само ж новае пасведчанне будзе выглядаць, як звычайная пластыкавая картка, перадае БелТА. «Мы планавалі ўвесці новае пасведчанне ў чэрвені-ліпені гэтага года, але ў сувязі з неабходнасцю ўзгаднення гэты працэс ацягваецца», — расказаў кіраўнік МУС Беларусі.

Як раней перадаваў Тэлеграф, пасведчанне кіроўцы новага ўзору плануецца ўвесці ў Беларусі ў снежні гэтага года. Пра гэта паведаміў начальнік УДАІ МУС Юры Літвін падчас адкрыцця Рэспубліканскага злёту юных інспектараў руху ў гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна» у пачатку чэрвеня.

Па яго словах, па-ранейшаму ў планах Дзяржаўтаінспекцыі застаецца намер увесці новую катэгорыю «АМ» для кіроўцаў мапедаў і скутараў. Акрамя таго, Дзяржаўтаінспекцыя пакуль не мае намеру ўводзіць асобную катэгорыю правоў для кіравання машынамі з аўтаматычнай каробкай перадач.

Как вам новость?
Головоломки