МУС Чэхіі: Міхалевіч атрымаў палітычны прытулак

24.03.2011 16:43
Архив Редакция

Чэхія дала палітычны прытулак былому экс-кандыдату ў прэзідэнты Беларусі Алесю Міхалевічу. Як паведамляе міністэрства ўнутраных спраў Чэхіі, Алесь Міхалевіч, які знаходзіцца ў статусе падазраванага па "справе 19 снежня", атрымаў статус палітычнага ўцекача ў чацвер, 17 сакавіка.

Пры гэтым чэшскае ведамства не агучыла іншых дэталяў, перадае seattlepi.com.

У сваю чаргу, як ужо перадаваў Тэлеграф, раней міністр замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнберг сказаў: «Спадар Міхалевіч сапраўды папрасіў даць яму візу, і мы выканалі яго просьбу. Згодна з наяўнай у нас інфармацыі, атрыманай з міністэрства ўнутраных спраў, ён таксама папрасіў прытулку ў Чэшскай Рэспубліцы».

На думку палітыка, Алесь Міхалевіч павінен атрымаць прытулак у Чэхіі. «Я асабіста знаёмы са спадаром Міхалевічам і перакананы, што Чэшская Рэспубліка павінна даць яму прытулак, бо гэта адпавядае нашым традыцыям. Спадар Міхалевіч вызнае тыя ж каштоўнасці, што і мы, а я паважаю яго мужнасць», — заявіў Карэл Шварцэнберг.

Да гэтага, 16 сакавіка, з’явілася інфармацыя аб тым, што апазіцыянер і лідар Саюза «За мадэрнізацыю» Алесь Міхалевіч, які 13 сакавіка пакінуў тэрыторыю Беларусі, знаходзячыся пад падпіскай аб нявыездзе ў сувязі з абвінавачаннем у арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня, знаходзіцца ў Празе.

Між тым 17 сакавіка яго жонка Мілана Міхалевіч абвергла інфармацыю, якая з’явілася ў інтэрнэце інфармацыю аб тым, што сям’я апазіцыянера збіраецца з’ехаць у Чэхію. Жанчына заявіла, што не мае ніякага жадання пакідаць краіну і не мае намер рабіць гэтага.

Как вам новость?
Головоломки