МУС: дактыласкапія праходзіць "па плане, мякка і без праблемаў"

26.05.2010 17:14
Архив Редакция

У Беларусі працэдура дактыласкапіі па здачы адбіткаў пальцаў праходзіць без праблемаў. Пра гэта 26 траўня заявіў міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў. "Праблемаў пры дактыласкапаванні не ўзнікае, мы не спрабуем фарсіраваць ці паскараць гэты працэс — для гэтага няма такой неабходнасці. Гэта праца як праводзілася ў планавым спакойным, мяккім рэжыме, так і будзе праводзіцца", — сказаў кіраўнік МУС.

«Грамадзяне Беларусі, якія ў адпаведнасці з законам павінны здаць свае адбіткі пальцаў, галоўным чынам з разуменнем ставяцца да гэтай працэдуры. Яны разумеюць, што гэта праводзіцца ў першую чаргу ў інтарэсах бяспекі чалавека і грамадства. Праблемаў нам ніхто з ліку грамадзян нашай краіны не стварае», — цытуе БелТА словы міністра. 
Прайсці дактыласкапію павінны ўсе ваеннаабавязаныя грамадзяне краіны. Такая мера зяшчаецца ў зменах і дапаўненнях у закон «Аб дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі», якія ўступілі ў сілу з красавіка гэтага года.

Как вам новость?