МУС: камандуючы ВПС атрымаў хабар ад грамадзяніна Расіі

30.12.2010 15:48
Архив Редакция

Галоўнае следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання МУС Беларусі працягвае расследаваць справу аб атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры камандуючым ВПС і войскамі СПА Ігарам Азаронкам. Як стала вядома Тэлеграфу, у гэтай справе ёсць яшчэ адзін фігурант.

«Яшчэ адно абвінаваўчае заключэнне вынесена пасобніку Ігара Азаронка — грамадзяніну Расійскай Федэрацыі, які ў цяперашні час таксама знаходзіцца пад арыштам», — паведамілі ў міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі 30 снежня.

Цяпер у дачыненні да генерала-маёра Азаронка абраная мера стрымання ў выглядзе зняволення пад варту. Яму прад’яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.430 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры), распавялі ў МУС.

Как вам новость?