МУС: колькасць "невыязных" беларусаў скароціцца ў паўтара разы

10.06.2010 14:42
Архив Редакция

Колькасць беларусаў, выезд якіх за мяжу часова абмежаваны па шэрагу прычынаў, у найбліжэйшай будучыні можа скараціцца ў паўтара разы. Пра гэта дзясятага чэрвеня распавёў начальнік аддзела па пашпартнай працы і выездзе за мяжу дэпартаменту па грамадзянстве і міграцыі міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Дзмітры Леўчанка.

Прадстаўнік МУС лічыць, што гэта адбудзецца дзякуючы таму, што будзе мадэрнізаваны банк дадзеных аб «невыязных» грамадзянах Беларусі, паведамляе БелаПАН. «Цяпер у банку дадзеных змяшчаецца інфармацыя прыкладна пра 120 тыс. грамадзянаў», — нагадаў Дзмітры Леўчанка.

Па словах прадстаўніка ведамства, новаўвядзенні, прадугледжаныя законам аб парадку выезду грамадзян Беларусі за мяжу і ўезду грамадзян Беларусі ў краіну, які ўступіў з 30 сакавіка 2010 года, дазволяць скараціць колькасць «невыязных» беларусаў да 70-80 тыс. чалавек.

«Такая магчымасць прадстаўляецца дзякуючы прадугледжаным законам альтэрнатыўнага падыходу да пытання ўнясення або неўнясення канкрэтнага грамадзяніна ў банк дадзеных. Рашэнне аб гэтым будзе прымаць следчы», — адзначыў Дзмітры Леўчанка.

Как вам новость?