У Мытным саюзе з'явіцца база несумленных прадпрыемстваў

26.08.2010 15:30
Архив Редакция

Міністэрствы ўнутраных спраў Беларусі, Казахстана і Расіі плануюць стварыць інфармацыйную базу несумленных удзельнікаў эканамічнай дзейнасці на тэрыторыі Мытнага саюза трох краін. Пра гэта паведаміў кіраўнік МУС Расіі Рашыд Нургаліеў 26 жніўня ў Астане па выніках нарады кіраўнікоў праваахоўных ведамстваў краін-удзельніц Мытнага саюза.

«Па выніках паседжання мы падпісалі пратакол, у якім адзначаецца неабходнасць стварэння такой інфармацыйнай базы», — распавёў Рашыд Нургаліеў, перадаюць РИА «Новости».

«Наперадзе велізарная праца, бо стварэнне Мытнага саюза — гэта толькі першы этап на шляху складанага працэсу па фармаванні Адзінай эканамічнай прасторы. Будзе працягнута праца па ўніфікацыі заканадаўства, а таксама выпрацаваныя меры па своечасовым спыненні якіх-небудзь спробаў абмежавання канкурэнцыі», — адзначыў міністр унутраных спраў Расіі.

«Згадзіцеся, што месца на новым вялізным рынку для любой фірмы — гэта не толькі вялікія магчымасці, але вялікая рызыка страціць свой бізнэс у выніку чыіх-небудзь несумленных і незаконных дзеянняў», — канстатаваў Рашыд Нургаліеў.

Как вам новость?
Головоломки