МУС: міліцыя будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме не менш за месяц

14.04.2011 17:16
Архив Редакция

Мінская міліцыя будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме не менш за месяц. Пра гэта 14 красавіка паведаміў журналістам намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Яўген Полудзень. Намеснік міністра нагадаў, што з вечара 11 красавіка міліцыя пераведзена на ўзмоцнены варыянт нясення службы, што азначае адмену адпачынкаў і выходных.

«Супрацоўнікі працуюць па 12 гадзін у суткі і больш. Кабінетныя супрацоўнікі ў вячэрні час забяспечваюць ахову правапарадку на вуліцах гарадоў і ў вёсцы. Ва ўсіх месцах масавага збору людзей праводзяцца надглядныя мерапрыемствы», — распавёў Яўген Полудзень, перадае БелТА.

Па словах прадстаўніка МУС, ад насельніцтва штодня паступае вялікая колькасць інфармацыі, дзякуючы якой раскрываюцца злачынствы і затрымліваюцца злачынцы. «На жаль, паступае і ілжывая інфармацыя, — адзначыў намеснік міністра. — Па некаторых фактах былі ўзбуджаныя крымінальныя справы, напрыклад у Наваградку, Гомелі і Мінску. Ілжывыя паведамленні аб мініраванні крамаў, вакзалаў і іншыя падобныя званкі паступаюць у асноўным ад нецвярозых і раней судзімых грамадзян».

«Такія паведамленні адцягваюць супрацоўнікаў ад асноўнай працы», — дадаў Яўген Полудзень.

Как вам новость?
Головоломки