МУС: на Плошчы міліцыянтаў пацярпела больш, чым апазіцыянераў

01.02.2011 10:38
Архив Редакция

Па дадзеных беларускага міністэрства ўнутраных спраў, у ходзе масавых дэманстрацыяў на плошчы Незалежнасці ў Мінску 19 снежня было паранена прыкладна 100 супрацоўнікаў міліцыі і дзесяць прадстаўнікоў апазіцыі. Пра гэта падчас ток-шоў "Адкрыты фармат" па тэлеканале АНТ 31 студзеня паведаміў першы намеснік начальніка ўпраўлення аховы правапарадку МУС Аляксандр Барсукоў. 

Ён заявіў, што супрацоўнікі праваахоўных органаў атрымалі траўмы «гэтымі прутамі, ледарубамі і іншымі прыстасаваннямі». «З процілеглага боку пацярпела з дзясятак грамадзян. І то я не выключаю, што яны атрымалі рэжучыя раненні, калі білі шкло ў Доме ўрада ці калі ўцякалі, дзесьці спатыкнуліся», — цытуе прадстаўніка ведамства БелаПАН.

Калі вядучы праграмы пацікавіўся, ці праўда, што на плошчы Незалежнасці былі збітыя і арыштаваныя ў тым ліку тыя, хто чакаў гарадскога транспарту або праходзіў міма, Аляксандр Барсукоў сказаў, што такія грамадзяне маглі спакойна сысці з акцыі.

«Той, хто выпадкова там апынуўся, законапаслухмяны грамадзянін, вядома ж, адыдзе і проста сыдзе адтуль. Я лічу, што старонніх там проста не магло быць», — адзначыў супрацоўнік МУС.

Як раней перадаваў Тэлеграф, у снежні ў міністэрстве ўнутраных спраў не пацвердзілі, але і не аспрэчылі інфармацыю аб тым, што падчас акцыі апазіцыі ў Мінску пасля прэзідэнцкіх выбараў спецназ збіў 79 супрацоўнікаў МУС у цывільным.

Как вам новость?
Головоломки