МУС не дапусціць правакацый падчас выбараў прэзідэнта

26.10.2010 17:11
Архив Редакция

Беларуская міліцыя будзе падтрымліваць парадак у краіне падчас прэзідэнцкіх выбараў і не дапусціць напружанасці ў грамадстве. Пра гэта заявіў у Мінску міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў.

«Галоўнае для МУС — не дапусціць напружанасці ў грамадстве, а таксама правакацый», — заявіў кіраўнік міністэрства, паведамляе «Беларускі партызан».

«МУС зробіць усё неабходнае, каб у краіне падчас выбарчай кампаніі быў парадак», — дадаў Анатоль Куляшоў.
 
Пры гэтым міністр адзначыў, што ўсё, што трэба для падтрымання належнага парадку ў краіне падчас выбараў, міліцыяй будзе выканана.

Как вам новость?
Головоломки