МУС не фіксуе грубых парушэнняў па зборы подпісаў

04.10.2010 15:32
Архив Редакция

Міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў 4 кастрычніка паведаміў, што міліцыя пакуль не фіксавала фактаў грубых парушэнняў падчас збору подпісаў у падтрымку прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта. «Уся сістэма МУС у гэты адказны перыяд накіравана на аказанне дапамогі, але ніяк не процідзеянне», — падкрэсліў міністр.

Па словах Анатоля Куляшова, часам фіксуюцца такія парушэнні, як збор подпісаў па-за спецыяльна дазволенымі для гэтага месцамі, перадае БелаПАН.

«Мы фіксуем такія парушэнні, інфармуем выбарчыя камісіі, але не разганяем», — дадаў кіраўнік МУС.

Как вам новость?