МУС: інфармацыя аб дзеяннях беларускіх хакераў можа быць «вуткай»

06.01.2011 12:46
Архив Редакция

У міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі мяркуюць, што напад нібыта беларускіх хакераў на амерыканскія камп'ютары і выкраданне ўрадавых дакументаў ЗША можа быць «вуткай». У той жа час крыніца ў МУС выказала здагадку, што інфармацыя  ў СМІ аб дзеяннях нібыта беларускіх хакераў можа апынуцца не адпаведнай рэчаіснасці.

Пры гэтым у міністэрстве адзначылі, што ў беларускія праваахоўныя органы не паступала з ЗША ніякіх запытаў аб дапамозе щ вызначэнні хакераў, якія нібыта выкралі дакументы з дзясяткаў ўрадавых устаноў Злучаных Штатаў, перадае БелаПАН.

Інфармацыі аб здзяйсненні такога злачынства з тэрыторыі Беларусі няма, дадалі ў МУС.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, 5 студзеня з’явілася інфармацыя аб тым, што хакеры пад выглядам віншавальных лістоў з Белага дома напярэдадні Раства разаслалі ў дзясяткі ўрадавых устаноў ЗША шкоднасную праграму. Пры ўсталёўцы шкоднасная праграма выкрадала дадзеныя, паролі і дакументы і перапраўляла іх на размешчаны ў Беларусі сервер.

Электронныя паштоўкі з выявай каляднай ёлкі прапаноўвалі карыстальнікам перайсці па прымацаванай спасылцы, пасля чаго ў камп’ютар пранікала адна з разнавіднасцяў вірусу «Зеўс Траян» (Zeus Trojan).

Па дадзеных эксперта па камп’ютарнай бяспецы Браяна Крэбса (Brian Krebs), у выніку нападу былі выкрадзеныя дакументы з такіх арганізацый, як Нацыянальны навуковы фонд ЗША, кіраванне паліцыі штата Масачусэтс і ўрадавага агенцтва, што прадстаўляе дапамогу афрыканскім краінам.

Как вам новость?
Головоломки