МУС падазрае найбуйнешыя банкі ў фінансавых махінацыях

23.04.2010 11:14
Архив Редакция

Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю міністэрства ўнутраных спраў Беларусі падазрае службовых асоб ААТ «Белаграпрамбанк» і ААТ «АСБ Беларусбанк» у буйных фінансавых махінацыях. Праваахоўныя органы падрыхтавалі даклад на імя кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея, у якім названы акалічнасці і фігуранты фінансавых махінацый на самым высокім узроўні.

Паводле расследавання ДУБАЗ МУС схема махлярства з’явілася пасля таго, як у «Беларусбанка» і «Белаграпрамбанка» паўсталі праблемы з вяртаннем крэдытаў, выдадзеных у рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцці сяла на 2005-2010 гады. У прыватнасці, гаворка ідзе пра крэдыты, якія выдаюцца пад абнаўленне парку сельгастэхнікі беларускага аграпрамысловага комплексу.

Аднак потым з’явіліся сур’ёзныя праблемы са зваротам крэдытных сродкаў і банкі пачалі займацца выдачай новых крэдытаў пад фіктыўныя закупкі збожжа, каб за кошт іх пагасіць старыя і тым самым палепшыць свае паказчыкі, паведамляе «Ежедневник».

Праводзячы расследаванне, ДУБАЗ МУС выйшла на шэраг кіраўнікоў дзяржпрадпрыемстваў, супраць якіх былі ўзбуджаны крымінальныя справы. У падрыхтаваным апошнім дакладзе на імя кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі змяшчаецца фармулёўка, што «кіраўнікі дзяржпрадпрыемстваў, у дачыненні да якіх узбуджаны крымінальныя справы, дзейнічалі сумесна і па папярэдняй змове са службовымі асобамі ААТ «Белаграпрамбанк» і ААТ «АСБ Беларусбанк».

ДУБАЗ МУС сумесна з Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю таксама запрасілі ў дакладзе на імя Уладзіміра Макея даць дазвол на далейшае расследаванне фінансавых махінацыяў. Падчас расследавання было ўсталявана, што для рэалізацыі махлярскай схемы былі распрацаваны спецыяльна два ўказы, якія былі дадзены на подпіс прэзідэнту, і якія і запусцілі ўсю схему, адзначаецца ў дакладзе.

Паводле дакладу, новыя крэдыты пад фіктыўныя закупкі атрымліваліся не толькі для пагашэння раней выдадзеных крэдытаў, але ў мэтах утойвання невыканання прадпрыемствамі асноўных мэтавых паказчыкаў па тэмпах росту аб’ёмаў вытворчасці і рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі. Канкрэтныя службовыя асобы банкаў пакуль не называюцца.

Аднак расследаваннем устаноўлен, што кіраўнікі прадпрыемстваў дзейнічалі не па сваім жаданні. Банкіры прымушалі іх браць крэдыты, каб пакрыць старыя. Аднак, як мяркуе следства, банкіры таксама дзейнічалі не па сваёй волі, бо не маглі самастойна пралабіяваць прыняцце двух указаў прэзідэнта. Прозвішчы тых, хто даваў «указанні зверху» для ДУБАЗ МУС ужо вядомыя, аднак яны пакуль не называюцца.

Как вам новость?
Головоломки