МНС і МУС: выбуху ў аўтобусе ў Мінску не было (абноўлена)

12.04.2011 11:29
Архив Редакция

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі абвергла распаўсюджаныя сярод насельніцтва чуткі аб тым, што раніцай 12 красавіка ў Мінску адбыўся выбух у адным з аўтобусаў. Таксама чуткі пракаментавалі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, заявіўшы, што дадзеныя звесткі не пацвярджаюцца.

«Распаўсюджваная сярод насельніцтва інфармацыя пра нібыта выбуху на адным з аўтобусных грамадскіх маршрутаў з’яўляецца не больш чым дэзінфармацыяй», — заявілі ў МУС.

«У міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь апошнія некалькі гадзін ад журналістаў паступаюць паведамленні аб выбухах, якія нібыта адбыліся, на тэрыторыі горада Мінску. Называюцца розныя адрасы: аўтавакзал «Маскоўскі», вул. Усходняя, аўтобус маршруту нумар 100 у раёне пл. Перамогі і іншыя», — гаворыцца ў паведамленні МНС.

«Міністэрства па надзвычайных сітуацыях інфармуе, што звесткі аб выбухах ні па названым адрасах, ні ў цэлым на тэрыторыі горада Мінску і Рэспублікі Беларусь не пацвярджаюцца. Дадзеных аб якіх-небудзь іншых сітуацыях, звязаных з траўмаваннем ці гібеллю людзей, няма. У выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый інфармацыя пра іх будзе аператыўна размешчана на інтэрнэт-сайце МНС, які даступны па кароткім адрасе 112.by», — заявілі ў ведамстве.

Па пацверджаных дадзеных, на вуліцы Філімонава ў раёне Нацыянальнай бібліятэкі ў адным з рэйсавых аўтобусаў загарэлася праводка альбо адбылося ўзгаранне рухавіка. На месцы здарэння працуюць пажарныя.

Как вам новость?
Головоломки