МУС: палітычныя амбіцыі не павінны перашкаджаць працы праваахоўнікаў

13.05.2011 10:48
Архив Редакция

Палітычныя амбіцыі не павінны перашкаджаць працы праваахоўнікаў, у прыватнасці такой кампетэнтнай і паважанай арганізацыі як Інтэрпол. Пра гэта заявіў 13 траўня міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў на сустрэчы з генеральным сакратаром Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі (Інтэрпол) Рональдам Ноўблам.

Па словах Анатоля Куляшова, у сувязі з тым, што асобныя еўрапейскія краіны змешваюць гэтыя паняцці, а таксама неканструктыўна падыходзяць да наладжвання дыялогу з Беларуссю, прадстаўнік бюро Інтэрпола ў Беларусі не змог прыняць удзел у канферэнцыі на Мальце, перадае БелТА.

Анатоль Куляшоў лічыць, што паміж Інтэрполам Беларусі і іншых краін ніколі не было супярэчнасцяў, заснаваных на палітыцы, і ніколі не будзе. «Менавіта такога падыходу патрабуе праца па барацьбе з транснацыянальнай міжнароднай злачыннасцю і тэрарызмам», — мяркуе кіраўнік МУС.

«У працы Інтэрпола не павінна быць штучна створаных перашкод, перашкод, якія ўзводзяцца па надуманых матывах, інакш эфектыўнасць барацьбы са злачыннасцю можа істотна знізіцца, — лічыць Анатоль Куляшоў. — Калі б мы кіраваліся толькі палітычнымі амбіцыямі, мы б не мелі такіх вынікаў, як сёння».

За 2010 — пачатак 2011 года Беларусь абвясціла ў міжнародны вышук 107 чалавек, аб месцазнаходжанні 59 з іх ужо вядома, а 19 былі дэпартаваныя ў Беларусь.

Как вам новость?
Головоломки