МУС: пасля 19 снежня больш за 80 міліцыянтаў патрапіла ў лякарню

27.12.2010 12:35
Архив Редакция

Намеснік начальніка шпіталя МУС Беларусі Міхаіл Тушынскі 26 снежня паведаміў, што пасля акцыі апазіцыі 19 снежня на плошчы Незалежнасці ў Мінску ў шпіталь МУС даставілі больш за 80 супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Дзевяць з іх прыйшлося шпіталізаваць.

Па словах намначальніка шпіталя, медыкі зафіксавалі ў пацярпелых чэрапна-мазгавыя траўмы, удары і пераломы костак ног і рук, пераломы касцей носа, а таксама праблемы з барабаннымі перапонкамі, перадае АНТ.

У той жа час ні аб колькасці пацярпелых удзельнікаў мітынгу, ні аб ступені цяжкасці атрыманых імі траўмаў, інфармацыі не паступала.

Як перадаваў Тэлеграф, раней паступала інфармацыя аб тым, што падчас акцыі апазіцыі ў Мінску супрацоўнікі спецназа з Бабруйску збілі 79 супрацоўнікаў МУС. Па адной з версій, іншагародніх байцоў спецназа не папярэдзілі, што сярод мітынгоўцаў ёсць мінскія прадстаўнікі сілавых структур у цывільным. Аднак у МУС гэтую інфармацыю не сталі ні пацвярджаць, ні абвяргаць.

Как вам новость?
Головоломки