МУС плануе ўвесці каменданцкую гадзіна для непаўналетніх

08.02.2011 14:47
Архив Редакция

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі выступіла з ініцыятывай ўвесці каменданцкую гадзіну для непаўналетніх. Свае прапановы па распрацоўцы закона, які забараняе непаўналетнім знаходзіцца ў грамадскіх месцах пасля 23:00 без суправаджэння бацькоў або асоб, што іх замяняюць, МУС ужо накіравала заканадаўцам. 

Як адзначылі ва ўпраўленні прафілактыкі МУС, раней падобныя абмежавальныя нормы для падлеткаў дзейнічалі ў розных беларускіх рэгіёнах і замацоўваліся рознымі дакументамі, прынятымі на мясцовым узроўні.

У МУС лічаць, што ўвядзенне каменданцкай гадзіны на ўсёй тэрыторыі краіны сталася б дадатковай мерай прафілактыкі падлеткавай злачыннасці. Паводле інфармацыі ведамства, часцей за ўсё падлеткі парушаюць закон менавіта позна ўвечары ці ўначы, перадае БелТА.

У цяперашні час на ўліку знаходзіцца каля 15 тыс. непаўналетніх. Разам з тым з 2006 года ўдалося дабіцца зніжэння ўзроўню падлеткавай злачыннасці на 41,3%, праінфармавалі ў МУС.

Між тым, як ужо перадаваў Тэлеграф, пэўныя крокі па ўвядзенні каменданцкай гадзіны для падлеткаў ужо зробленыя. Так, з 12 студзені 2011 года дзейнічае новае палажэнне Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях, згодна з якім непаўналетнім забаронена знаходзіцца на начных дыскатэках, у культурна-забаўляльных клубах пасля 22:00. За парушэнне гэтага закона ўладальнікаў начных клубаў могуць на 10-50 базавых велічынь (да 1,75 млн. рублёў).

Как вам новость?
Головоломки