МУС просіць беларусаў раскрыць месцы продажу наркотыкаў

16.06.2010 15:25
Архив Редакция

У Беларусі 24 чэрвеня пройдзе акцыя "Скажы, дзе гандлююць смерцю». Гэта мерапрыемства арганізуе міністэрства ўнутраных спраў сумесна з міністэрствам аховы здароўя. У гэты дзень бесперапынна будуць працаваць тэлефонныя "гарачыя лініі". Патэлефанаваць можна ананімна, што дазволіць правесці нязмушаны дыялог лекараў-нарколагаў з насельніцтвам, адзначылі у МУС.

Як засцерагчы сваё дзіця ад наркотыкаў, можна будзе даведацца таксама па тэлефоне з першых вуснаў нарколагаў і супрацоўнікаў МУС, дадалі ў міністэрстве. Усе нумары тэлефонаў «гарачых ліній» можна даведацца на афіцыйным сайце МУС.

Паводле афіцыйных дадзеных, у Беларусі каля 11 тыс. наркаманаў. Аднак МУС мяркуе, што на самрэч больш за 600 тыс. беларусаў рэгулярна ўжываюць наркотыкі.

Як заявіла начальніца ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі Аляксандра Гаўрылава, мэта акцыі: засцерагчы людзей ад небяспекі быць уцягнуць у наркабізнэс.

Как вам новость?
Головоломки