МУС Расіі: тэрарысты выкарыстоўваюць бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Расіяй

25.04.2011 11:20
Архив Редакция

Расійскі міністр унутраных спраў Рашыд Нургаліеў 23 красавіка на сумеснай нарадзе МУС Беларусі і Расіі паведаміў, што бязвізавым рэжымам паміж Беларуссю і Расіяй імкнуцца карыстацца члены арганізаваных злачынных груповак і тэрарыстычных арганізацый. Ён таксама выкарыстоўваецца пры нелегальнай міграцыі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, адзначыў кіраўнік МУС Расіі.

Рашыд Нургаліеў заявіў пра неабходнасць фармавання адзіных механізмаў бяспекі. Па яго словах, варта зрабіць канкрэтныя крокі для ўдасканалення ўзаемадзеяння міністэрстваў дзвюх краін па самых важных пытаннях, у тым ліку бяспекі перавозкі грузаў, перадае БелТА.

Нургаліеў: суладныя дзеянні праваахоўнікаў Беларусі дапамаглі раскрыць тэракт

Кіраўнік расійскай паліцыі таксама пахваліў працу беларускіх калегаў. «Асобна хачу падкрэсліць высокі прафесіяналізм беларускіх праваахоўнікаў. Зладжанасць дзеянняў следчых і аператыўных падраздзяленняў кампетэнтных органаў Беларусі дазволілі ў самыя кароткія тэрміны растлумачыць карціну здзяйснення тэракту», — заявіў ён.

Паводле яго слоў, пагроза тэрарызму, якая не мае межаў, стала «для нашых краін найбольш небяспечнай». Па прапанове расійскага міністра ўдзельнікі нарады ўшанавалі хвілінай маўчання ахвяр тэракту ў Мінску. «Ад імя ўсіх супрацоўнікаў органаў унутраных спраў Расіі выказваю вам шчырыя спачуванні», — сказаў Рашыд Нургаліеў.

МУС Беларусі і Расіі могуць стварыць новы транспартны калідор бяспекі

Ён павінен будзе прайсці па маршруце Берасце-Пінск-Мазыр-Гомель-Бранск-Арол. «Мы даручылі УУС Бранскай вобласці гэта прадумаць і на працягу некалькіх месяцаў далажыць прапановы», — адзначыў Рашыд Нургаліеў.

Паводле яго слоў, «гэты кірунак для нас актуальны, улічваючы, што гэтая дарога выходзіць ужо на трасу «Дон». «Гэта, па сутнасці, звязана з нашымі Алімпійскімі гульнямі 2014 года. Вядома, мы зацікаўлены ў тым, каб гэты напрамак быў бяспечным», — сказаў кіраўнік расійскай паліцыі.

Ведамства таксама дамовіліся ў рамках работы з калідорамі бяспекі падумаць аб прыдарожным сэрвісе і адпаведнасці дарог міжнародным стандартам. «Гэтыя траса доўгія… Вядома, павінны быць адпаведныя кемпінгі, магчымасць для кіроўцаў праверыць стан свайго здароўя», — сказаў Рашыд Нургаліеў.

Акрамя таго, міністэрствы дамовіліся раз на квартал праводзіць сумесныя комплексныя праверкі на прыгранічных дарогах, раз на паўгады — мерапрыемствы па спыненні крадзяжоў аўтамабіляў і сельгастэхнікі.

Как вам новость?
Головоломки