МУС расказала аб новаўвядзеннях ў правілах дарожнага руху

15.12.2010 17:24
Архив Редакция

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі расказала аб новых дапаўненнях і зменах у дзейныя правілы дарожнага руху. Так, згодна з новаўвядзеннямі зменяцца некаторыя тэрміны, да аўтамабіляў стануць прыраўноўвацца квадрацыклы, а асноўным змяненнем можна лічыць тое, што кіроўцам даецца права не выклікаць супрацоўнікаў ДАІ пры ДТЗ пры ўмове некаторых момантаў.

«У Правілы ўводзіцца важная навацыя, прымяненне якой накіраваны на спрашчэнне працэдуры высвятленьня абставінаў узнікнення ДТЗ з прычыненнем мінімальных нязручнасцяў для іншых удзельнікаў дарожнага руху», — распавялі ў МУС.

А менавіта, як адзначылі ў міністэрстве, кіроўцу транспартнага сродку даецца права не выклікаць супрацоўнікаў ДАІ пры адначасовай наяўнасці наступных акалічнасцяў:

— У выніку ДТЗ шкода нанесена толькі маёмасці;

— ДТЗ адбылося з удзелам двух транспартных сродкаў, грамадзянская адказнасць уладальнікаў якіх застрахаваная ў адпаведнасці з Палажэннем аб страхавой дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаным указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006г. № 530;

— Акалічнасці прычынення шкоды ў сувязі з пашкоджаннем маёмасці ў выніку ДТЗ, характар і пералік бачных пашкоджанняў транспартных сродкаў не выклікаюць рознагалоссяў удзельнікаў ДТЗ.

Акрамя таго, як паведамілі ў міністэрстве, механізм ажыццяўлення страхавых выплат без удзелу супрацоўнікаў ДАІ ўводзіцца ў мэтах удасканалення і набліжэння да сусветных стандартаў парадку і ўмоў абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў і накіраваны на спрашчэнне парадку афармлення дакументаў аб ДТЗ без удзелу супрацоўнікаў ДАІ і выплаты страхавога пакрыцця.

У ліку іншых змяненняў, распавялі ў МУС, з’яўляюцца змены ў тэрмінах. Да прыкладу, да аўтамабіляў прыраўноўваюцца квадрацыклы (мотавазкі). «Пад квадрацыклам (мотавазком) разумеюцца чатырохколавыя механічныя транспартныя сродкі, якія маюць прывады кіравання аўтамабільнага тыпу і масу не больш за 550 кілаграмаў», — адзначылі ў ведамстве.

Таксама, унесены змены ў пункты правілаў, якія закранаюць удзельнікаў дарожнага руху, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення (або пад уздзеяннем іншых адурманьваючых сродкаў) у мэтах ўзмацненне іх адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у такім стане.

Акрамя гэтага, паводле змен, зараз да рэгуліроўшчыка таксама прыраўноўваецца супрацоўнік Ваеннай аўтамабільнай інспекцыі, а слова «работнік ДАІ» ў правілах заменена словам «супрацоўнік ДАІ».

З усімі зменамі і дапаўненнямі ў ПДР можна азнаёміцца на сайце міністэрства ўнутраных спраў.

Как вам новость?