МУС: расследаванне справы міжнароднай групы кардараў завершана

20.04.2011 15:15
Архив Редакция

Галоўнае следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання (ГСУ ПР) міністэрства ўнутраных спраў завяршыла расследаванне крымінальнай справы злачыннай групы, якая здзяйсняла крадзяжы ў шэрагу краін праз інтэрнэт. Сярод злачынцаў былі і беларускія грамадзяне. З ліпені 2006 года па красавік 2010 года яны здзейснілі не менш за 329 крадзяжоў на суму каля 170 тыс. даляраў і 6,7 тыс. еўра.

Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення па расследаванні злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій і супраць інтэлектуальнай уласнасці ГСУ ПР МУС А. Сушко. Вядома, што ў групу ўваходзілі трое беларускіх грамадзян і адзін расіец. Усіх іх, уключаючы арганізатара, абвінавачваюць у крадзяжы з дапамогай выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі, здзейсненым арганізаванай групай у асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 212 Крымінальнага кодэксу Беларусі).

З-за злачынных дзеянняў дадзенай групы пацярпелі гандлёвыя прадпрыемствы Канады, ЗША, Германіі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Францыі, Расіі, Украіны і іншых дзяржаў. Зламыснікі ўводзілі ў камп’ютарныя сістэмы кампаній і аплатных сістэм VISA і MasterCard фальшывыя дадзеныя аб выкарыстанні банкаўскіх картак.

Арганізатарам злачыннай групы з’яўляецца С.А. Сямашка 1984 года нараджэння. У 2007 годзе ён стварыў закрыты кардарскі сайт міжнароднага ўзроўню callservice.biz і прадстаўляў з яго дапамогай хакерам «празвоначны» сэрвіс: у банкі і інтэрнэт-крамы паступалі званкі для пацверджання незаконных угодаў пры выкарыстанні дадзеных пластыкавых картак ад імя іх сапраўдных уладальнікаў. Такія паслугі аказвалі і іншыя члены злачыннай групоўкі, у тым ліку і Д М. Наскавец. Апошні быў экстрадаваны з Чэхіі ў ЗША.

Сярод іншых абвінавачанняў, прад’яўленых некаторым членам арганізаванай групы — распаўсюджванне і рэкламы парнаграфіі ў інтэрнэце, незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць.

У красавіку 2010 года пачалася міжнародная аперацыя па затрыманні ашуканцаў. Некаторых з іх арыштавалі на тэрыторыі Беларусі, Чэхіі і Літвы, пасля чаго супрацоўнікі літоўскіх праваахоўных органаў канфіскавалі сервер, на якім размяшчаўся сайт callservice.biz.

У аперацыі прынялі ўдзел супрацоўнікі ГСУ ПР і кіравання «К» МУС, ФБР, пракуратуры і Дэпартамента юстыцыі ЗША, паліцыі Чэхіі і кіравання па расследаванні злачынстваў у электронным асяроддзі Бюро крымінальнай паліцыі Літвы.

На дадзены момант члны групоўкі расіец і трое беларусаў, якія раней не былі судзімыя, змешчаны ў СІЗА. Ім пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Как вам новость?