МУС расследуе факт карупцыі на прэзідэнцкім хакейным турніры

04.08.2010 12:31
Архив Редакция

МУС Беларусі расследуе факт карупцыі, які меў месца пры арганізацыі 6-га Міжнароднага каляднага турніру аматараў хакею на прыз прэзідэнта Беларусі. Праваахоўныя органы падазраюць, што нехта з чыноўнікаў міністэрства спорту і турызму пралабіяваў ўдзел у арганізацыі турніру "Камунікацыйнага агенцтва "Вітамін Д".

«Камунікацыйнае агенцтва «Вітамін Д» займалася арганізацыяй цырымоніі адкрыцця і закрыцця хакейнага турніру, які праходзіў у Мінску ў снежні 2009 — студзені 2010 года. Па дадзеных супрацоўнікаў праваахоўных органаў, дадзеная кампанія прысвоіла 75,2 млн. рублёў, выдзеленых міністэрствам спорту і турызму, паведамляе «Ежедневник».

Пасля папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама ўзбудзіла крымінальную справу па частцы 3 артыкула 424 КК Беларусі (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненае з карыслівай або іншай асабістай зацікаўленасці). Справа заведзеная ў дачыненні да дырэктаркі ТАА «Камунікацыйнае агенцтва «Вітамін Д» і яе мужа, які з’яўляецца заснавальнікам кампаніі.

Па дадзеных следства, кіраўніцтва кампаніі прадставіла ў асацыяцыю «Федэрацыя хакею Рэспублікі Беларусь» заведама ілжывы каштарыс па арганізацыі і правядзенні цырымоніі адкрыцця і закрыцця хакейнага турніру. Па папярэдніх дадзеных, сваімі дзеяннямі муж і жонка нанеслі дзяржаве шкоду ў памеры 75,2 млн. рублёў.

Як высветлілі супрацоўнікі МУС, ТАА «Камунікацыйнае агенцтва «Вітамін Д» арганізавалі толькі ў кастрычніку 2009 года, за два месяцы да адкрыцця турніру. У цяперашні час праваахоўныя органы высвятляюць, хто са спартовых чыноўнікаў і з якіх памкненняў дапамог кампаніі, якая не мае досведу працы ў дадзенай сферы, атрымаць такі стратэгічна важны заказ.

Как вам новость?
Головоломки