МУС растлумачыла сітуацыю па справе кампаніі «Гавары праўду!»

21.05.2010 16:38
Архив Редакция

Міністэрства ўнутраных спраў растлумачыла сітуацыю вакол узбуджэння Ленінскім РУУС Мінску крымінальнай справы па ч. 1 арт. 250 КК «Распаўсюд ілжывай інфармацыі пра асобы і паслугі» у дачыненні да кіраўніцтва выдавецкай фірмы ТАА «Дыксэнд». У МУС паведамілі, што друкаваная прадукцыя выраблялася ТАА «Дыксэнд» па замове лідара кампаніі «Гавары праўду!» Уладзіміра Някляева.

«Падчас правядзенні аператыўна-следчых дзеянняў было ўсталявана, што друкаваная прадукцыя выраблялася ТАА «Дыксэнд» па замове кіраўнікоў руху «Наперад» і лідара грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзіміра Някляева, а таксама рэдактара газеты «Таварыш» Сяргея Вазняка», — гаворыцца ў паведамленні УІГС МУС.
«Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы сталі вынікі праверкі паступілай 29.04.2010 у органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь заявы ад уладальнікаў таварыства з абмежаванай адказнасцю аб незаконным выкарыстанні гандлёвай назвы, юрыдычнага адрасу і іншых дадзеных іх фірмы на друкаванай прадукцыі ТАА «Дыксэнд», — адзначаецца ў паведамленні.
У паведамленні таксама гаворыцца, што «апроч фактаў парушэнняў заканадаўства з боку згаданых вышэй асобаў, якія насілі масавы і сістэматычны характар, былі выяўлены іншыя парушэнні, што тычацца фінансавай дысцыпліны прадпрыемства». 
«Вынікам правядзення неадкладных следчых дзеянняў стала канфіскацыя з незаконнага звароту дзвюх адзінак агнястрэльнай зброі, 39 патронаў рознага калібру, шасці адзінак халоднай зброі, а таксама наркатычнага рэчыва расліннага паходжання», — адзначаецца ў паведамленні.
«У наш час падраздзяленнямі па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю ГУУС Мінгарвыканкама сумесна з зацікаўленымі ведамствамі праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на выяўленне і дакументаванне супрацьпраўнай дзейнасці ўказаных асобаў, ацэньваецца шкода, нанесеная дзяржаве, а таксама інтарэсам камерцыйнай фірмы», — гаворыцца ў паведамленні.

Как вам новость?