МУС склала фотаробаты падазраваных віноўнікаў тэракту ў метро

12.04.2011 11:36
Архив Редакция

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі склала фотаробаты двух падазраваных у дачыненні да тэракту ў мінскім метро 11 красавіка. Пра гэта 12 красавіка паведаміў кіраўнік МУС Анатоль Куляшоў. Паводле яго слоў, у цяперашні момант супрацоўнікі праваахоўных органаў праглядаюць запісы з камер відэаназірання на станцыі Кастрычніцкая і ў іншых мясцінах, а таксама прапрацоўваюць інфармацыю аб канкрэтных асобах, атрыманую ад сведак тэракту.

Анатоль Куляшоў паведаміў аб дэталях тэракту. Ён распавёў, што 11 красавіка на станцыі «Кастрычніцкая» спрацавала самаробная выбухная прылада, начыненае металічнымі шарыкамі, арматурай, цвікамі і іншымі металічнымі прадметамі. У найбліжэйшы час эксперты дадуць удакладненую інфармацыю аб тым, які быў тратылавы эквівалент выбухной прылады. Анатоль Куляшоў таксама заявіў, што ўжо цяпер можна з вялікай доляй верагоднасці казаць, што прылада была радыёкіраванай, перадае БелТА.

Кіраўнік МУС таксама адзначыў, што ў цяперашні час міліцыя працуе ва ўзмоцненым рэжыме, пры чым не толькі ў сталіцы, але і па ўсёй краіне. 11 красавіка паднялі ўвесь асабісты склад органаў унутраных спраў, былі ўведзеныя планы «Сірэна» і «Тунэль». 12 Красавіка ўведзены план «Арсенал», у ходзе якога праваахоўнікі правяраюць аператыўную інфармацыю, а таксама звесткі, якія паступілі ад грамадзян. Асаблівая ўвага надаецца месцам масавага назбірання грамадзян і грамадскаму транспарту.

Анатоль Куляшоў таксама паведаміў, што ў Мінску на канцавых станцыях метро было ўсталявана 15 металадэтэктараў. Праца метро ў нармальным рэжыме павінна аднавіцца ўжо праз 2-3 гадзіны, адзначыў міністр.

Как вам новость?