МУС: у мінскім метро пасля тэракту не правозілі забароненых прадметаў

25.04.2011 12:40
Архив Редакция

Пасля тэракту 11 красавіка супрацоўнікі міліцыі не выявілі ні аднаго факту правозу забароненых прадметаў у мінскім метрапалітэне. Пра гэта 25 красавіка паведаміў міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў. Паводле яго слоў, былі толькі спробы правозу падазроных прадметаў.

«Тая ж скрыня, вялікая торба пасля здарэння выклікае падазрэнне, мы правяраем гэтых асобаў», — растлумачыў міністр унутраных спраў падчас онлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі.

Анатоль Куляшоў растлумачыў прынцып дзеяння металашукальнікаў, якімі карыстаюцца супрацоўнікі міліцыі на ўваходзе ў метрапалітэн. «Ідзе спрацоўка на метал, і калі мы падазраем чалавека ў тым, што ў яго можа быць выбуховае прыстасаванне, альбо яшчэ нешта, што адносіцца да забароненага праносіць, то мы проста праводзім асабісты дагляд. І, правёўшы яго, мы перакананыя ў тым, што ў чалавека няма забароненага прадмета, у тым ліку і да правозу ў метро», — распавёў кіраўнік МУС.

Как вам новость?
Головоломки