МУС: у затрыманых экс-кандыдатаў няма праблемаў са здароўем

22.12.2010 16:24
Архив Редакция

Праблемаў са здароўем у затрыманых экс-кандыдатаў у прэзідэнты няма. Аб гэтым заявіў 22 снежня міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў. Па словах міністра, ніякіх праблемаў са станам здароўем ў былых кандыдатаў у прэзідэнты на сённяшні дзень няма, прынамсі ў тых, хто знаходзіцца ў нас.

«Някляеў і Саннікаў абсалютна здаровыя і адчуваюць сябе добра», — дадаў Анатоль Куляшоў, перадае БелТА.
Пры гэтым кіраўнік МУС паведаміў, што пакуль абвінавачанні нікому не прад’яўленыя, бо следства працягваецца.

Па дадзеных МУС, адзначыў міністр, у беспарадках 19 снежня ў Мінску ўдзельнічала не больш за 3 тыс. чалавек.

Как вам новость?
Головоломки