МУС выявіла ў мінсельгасхарчы крадзеж 3,6 млн. даляраў

12.07.2010 11:16
Архив Редакция

Галоўнае ўпраўленне барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) міністэрства ўнутраных спраў Беларусі зацікавілася дзейнасцю міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання па закупцы біялагічных кансервантаў. У рамках абароны эканамічных інтарэсаў дзяржавы ГУБАЗіК МУС прадухіліў нанясенне Мінсельгасхарчам шкоды дзяржаве ў памеры 11 млрд. рублёў.

Аперацыя была праведзена ГУБАЗіК МУС пры суправаджэнні дзяржпраграмы інавацыйнага развіцця на 2007-2010 гады, якая рэалізуецца міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, перадае «Ежедневник».

Згодна з дадзенай праграмай для патрэбаў сельскай гаспадаркі меркавалася закупіць біялагічныя кансерванты, якія садзейнічаюць павелічэнню тэрмінаў захоўвання і павышэнню якасці кармоў для жывёлагадоўлі. У мінсельгасхарчы выбар прыпаў на набыццё 35 тон біякансервантаў славацкай вытворчасці «Мікрабелсіл» на суму больш як 13 млрд. рублёў.

Гэта і прыцягнула ўвагу ГУБАЗіК МУС, якое атрымала інфармацыю аб тым, што «Мікрабелсіл» як кансервант замежнай вытворчасці не зарэгістраваны ў Беларусі і каштуе ён у шмат разоў даражэй за айчынныя аналагі.

Паводле дадзеных ГУБАЗіК МУС, на закупку беларускіх кансервантаў хапіла б і двух мільярдаў рублёў, аднак мінсельгасхарч вырашыў выбраць замежны біякансервант. МУС наклаў на ўгоду табу і прадухіліў нанясенне шкоды дзяржаве.

Акрамя таго, цяпер ГУБАЗіК МУС высвятляе, хто з чыноўнікаў і чаму арганізаваў гэтую ўгоду.

Как вам новость?
Головоломки