МУС выкрыла факты крадзяжоў ў праектных арганізацыях

04.06.2010 12:32
Архив Редакция

Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС узбудзіла некалькі крымінальных справаў па факце крадзяжу сродкаў у праектных арганізацыях краіны. Па іх праходзяць службовыя асобы як дзяржаўных праектных арганізацый, так і прыватных.

У прыватнасці, следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама ўзбудзіла крымінальную справу па ч.3 арт.210 КК Беларусі («крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены ў буйным памеры») у дачыненні да дырэктара ААТ «Інстытут «Сельгаспраект» і яго намесніка. У праваахоўных органах паведамілі, што іх падазраюць у крадзяжы сродкаў прадпрыемства праз заключэнне фіктыўных кантрактаў, перадае «Ежедневник».

Па дадзеных супрацоўнікаў праваахоўных органаў, у снежні 2007 года падазраваныя заключылі падробленыя дамовы падраду з ТАА «Цэнтрпраектбуд» і ТАА «Праектныя рашэнні». Пры дапамозе дадзеных дамоваў дырэктар і яго намеснік нібыта выкралі больш за 28 млн. рублёў.

Цяпер следчыя высвятляюць ролю ў крадзяжы сродкаў прыватных праектных арганізацый, а таксама правяраюць іншыя дамовы падраду ААТ «Інстытут «Сельгса праект».

Как вам новость?
Головоломки