МУС: выпускныя школьнікаў прайшлі без здарэнняў

13.06.2011 11:50
Архив Редакция

У 1880 сярэдніх школах Беларусі прайшлі выпускныя вечары. У міністэрстве ўнутраных спраў краіны паведамілі, што з 20:00 11 чэрвеня да 04:00 12 чэрвеня парушэнняў грамадскага парадку на вечарах не зафіксавалі.

У ГУУС Мінгарвыканкама адзначылі, што ў Мінску выпускныя вечарыны адбыліся ў 212 установах, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі. У іх узяло ўдзел больш за 11 тыс. выпускнікоў і больш за 16 тыс. бацькоў.

Як раней паведамляў Тэлеграф, у сувязі з правядзеннем выпускных вечароў у школах сталіцы Мінгарвыканкам прыняў рашэнне абмежаваць продаж піва і слабаалкагольных напояў у гандлёвых аб’ектах Мінску, выключаючы гандлёвыя аб’екты грамадскага харчавання. Забарона на продаж алкаголю дзейнічала з 18:00 11 чэрвеня да 08:00 12 чэрвеня.

Как вам новость?
Головоломки