МУС: віноўнікаў хуліганскай выхадкі каля расійскай амбасады знойдуць

01.09.2010 15:18
Архив Редакция

Кіраўнік міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў выказаў надзею на тое, што віноўнікаў "хуліганскай выхадкі каля расійскай амбасады" ўдасца знайсці. "Зламыснікі заўсёды на месцы злачынства пакідаюць якія-небудзь сляды. У дадзеным выпадку таксама была магчымасць праглядзець камеры відэаназірання, што можа дапамагчы следству", — расказаў міністр.

Паводле інфармацыі некаторых СМІ, камеры відэаназірання расійскай амбасады нібыта зафіксавалі двух удзельнікаў інцыдэнту на тэрыторыі дыпламатычнага прадстаўніцтва Расіі, паведамляе «Ежедневник». Расследаванне крымінальнай справы, узбуджанай па ч. 1 арт. 339 КК Беларусі (хуліганства) праводзіць РУУС Цэнтральнага раёна Мінску.

Як раней перадаваў Тэлеграф, у панядзелак, 30 жніўня, увечары невядомыя кінулі на тэрыторыю расійскага пасольства ў Мінску 2 бутэлькі з запальнай сумессю. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Адна бутэлька трапіла ў прыпаркаваны на тэрыторыі амбасады аўтамабіль. З узгараннем ахова пасольства справілася самастойна.

У амбасадзе Расіі даць лагічнага тлумачэння інцыдэнту не змаглі. Аднак, там не выключаюць, што інцыдэнт мог пераследваць мэту дэстабілізацыі працы амбасады і пагаршэння беларуска-расійскіх адносінаў.

Как вам новость?