МУС: за чатыры месяцы чыноўнікі выкралі з бюджэту 1,86 млн даляраў

31.05.2011 12:56
Архив Редакция

За студзень-красавік органы ўнутраных спраў зафіксавалі 142 факты крадзяжу бюджэтных сродкаў на агульную суму ў 5,6 млрд рублёў (1,86 млн даляраў па курсе Нацбанка на 1 траўня). Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС. Таму з 31 траўня ў ведамстве працуе калегія, якая займаецца папярэджаннем і выяўленнем злачынстваў у дадзенай у сферы.

Сталічная пракуратура за 2010 год выявіла 598 карупцыйных злачынстваў. Гэта на 17,3% больш, чым за 2010 год, адзначыў старшы памочнік пракурора Мінску Сяргей Балашоў. Ён адзначыў, што «было больш выяўлена крадзяжоў маёмасці шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, службовых падлогаў, фактаў дачы і атрымання хабару».

Карупцыя ў міністэрстве гандлю толькі расце

Генеральная пракуратура ў траўні арганізавала праверку мінгандлю на прадмет захавання законаў аб процідзеянні карупцыі. Вынікі паказалі, што ведамству варта неадкладна прыняць меры па прафілактыцы карупцыі.

Так, у сістэме падначаленага мінгандлю Беларускага дзяржаўнага аб’яднання арганізацый бытавога абслугоўвання насельніцтва («Белбыта») кожны год колькасць карупцыйных злачынстваў толькі ўзрастае. Тут не прымаюцца неабходныя меры для іх папярэджання.

У арганізацыях, падначаленых мінгандлю, за 2009-2011 гады зафіксавана 13 карупцыйных злачынстваў, а ў арганізацыях, якія ўваходзяць у склад «Белбыта», — больш за 30.

Найбольш распаўсюджанымі злачынствамі з’яўляюцца службовыя падробкі і крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

Как вам новость?
Головоломки