МУС забараніла яшчэ 24 кампаненты сумесяў "спайс"

12.04.2010 11:55
Архив Редакция

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі забараніла зварот яшчэ 24 сінтэтычных канабіёіды, якія ўваходзяць у склад курыльных сумесяў тыпу "спайс", што атрымалі шырокі распаўсюд у краіне ў апошні час. Пра гэта паведаміў дзявятага красавіка намначальніка кіравання па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі МУС Васіль Лосіч.

Прадстаўнік МУС распавёў, што спісы сінтэтычных канабіёідаў, якія патрапілі пад забарону ў дадатак да трох забароненых раней аналагаў, беларускія праваахоўныя органы атрымалі ад калегаў з суседніх краін, перадае БелТА.

«На вялікі жаль, курыльныя сумесі з даданнем сінтэтычных канабіёідаў працягваюць распаўсюджвацца ў шматлікіх краінах. Яны выклікаюць залежнасць яшчэ большую за іх натуральны аналаг — марыхуану і гашыш», — адзначыў Васіль Лосіч.

Па словах намначальніка кіравання, пакуль праваахоўныя органы не могуць высветліць, дзе знаходзяцца асноўныя лабараторыі па вытворчасці «спайсу», аднак ужо вядома, што ў Беларусь гэтыя сумесі трапляюць з Польшчы, краін Балтыі і іншых суседніх дзяржаў.

У сваю чаргу, прадстаўнік дзяржаўнага экспертна-крыміналістычнага цэнтра МУС Павел Аляксандраў адзначыў, што «калі курыльная сумесь ці які-небудзь наркотык яшчэ не забаронены, дык гэта не значыць, што яны не наносяць шкоду здароўю». «Гэтыя рэчывы небяспечныя і выклікаюць прывыканне», — падкрэсліў прадстаўнік МУС.

Как вам новость?