МУС: забойца жанчын у Магілёве быў замкнёным чалавекам

16.04.2010 13:50
Архив Редакция

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі пацвердзіла інфармацыю пра раскрыццё жорсткага забойства дзвюх жанчын у Магілёве, якое здзейсніў 40-гадовы непрацуючы мясцовы жыхар. Па словах праваахоўнікаў, мужчына вёў замкнёны лад жыцця, суседзям турботы не дастаўляў і ніякіх скарг у міліцыю на яго не паступала.

«Асноўная версія, якая разглядалася пры правядзенні вышуковых мерапрыемстваў, пацвердзілася, — распавялі ў міліцыі. — Забойства мужчына здзейсніў у сваёй кватэры пасля сумеснага распівання алкаголю і наступнай сваркі з жанчынамі, якія былі сяброўкамі і вялі асацыяльны лад жыцця».

У МУС адзначылі, што мужчына таксама злоўжываў алкаголем, у кватэры жыў адзін, да гэтага камунальныя службы за няплату адключылі яму электрычнасць і газ. У дачыненні затрыманага ўзбуджана крымінальная справа па п.6 ч.2 арт.139 КК Беларусі «Забойства, здзейсненае з адмысловай жорсткасцю», паведамляе прэс-служба міністэрства.

Ведамства таксама выказала падзяку за дапамогу жыхарам Магілёва ў садзейнічанні раскрыцця злачынства. «Мы дзякуем усім тым, хто не паддаўся паніцы і аказваў садзейнічанне ў выкрыцці забойцы. Сёння можна з упэўненасцю сказаць, што распаўсюджваныя раней чуткі пра «фацінскага» маньяка і серыйнасць забойстваў не маюць пад сабой ніякіх падстаў», — гаворыцца ў паведамленні МУС.

Как вам новость?
Головоломки