МУС заклікае зрабіць больш жорсткім пакаранне за продаж алкаголю падлеткам

19.10.2010 12:59
Архив Редакция

МУС Беларусі прапаноўвае ўзмацніць жорсткасць пакарання за продаж непаўнагадовым алкагольных напояў. Па словах начальніка ўпраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Рамана Мельніка, больш чым у палове выпадкаў за продаж спіртнога падлеткам да працаўнікоў гандлю прымяняюць "мінімальнае спагнанне".

За дзевяць месяцаў 2010 года каля 1,5 тыс. гандлёвых працаўнікоў былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за дадзенае правапарушэнне. Акрамя таго, было пакарана каля чатырох тысяч грамадзян, якія купілі алкаголь па просьбе падлеткаў, перадае БелаПАН.

Па дадзеных МУС, за дзевяць месяцаў зафіксавана каля васьмі тысяч выпадкаў парушэння антыалкагольнага заканадаўства з удзелам непаўналетніх. Аднак дзеці, на думку спецыяліста, не заўсёды кажуць праўду, а ўсталяваць факт продажу спіртнога падлеткам вельмі складана.

Раман Мельнік падкрэсліў, што ў прафілактыцы алкагалізму вырашальную ролю адыгрывае выхаванне ў сям’і. «Самае дрэннае — гэта калі бацькі самі наліваюць дзецям, святкуючы іх 16- ці 18-годдзе», — лічыць спецыяліст.

Как вам новость?
Головоломки