Мужчына 40 разоў ударыў нажом пенсіянерку дзеля мабільніка

25.05.2010 14:18
Архив Редакция

Жыхар Сенненскага раёна Віцебскай вобласці больш за 40 разоў ударыў нажом 77-гадовую пенсіянерку, забраўшы пасля забойства мабільнік і падзарадную прыладу да яго. Пра гэта паведаміў следчы-крыміналіст пракуратуры Віцебскай вобласці Уладзімір Байданаў.

Па словах следчага пракуратуры, злачынства здзейсніў нядаўна вызвалены з месца пазбаўлення волі 26-гадовы малады чалавек. Знаходзячыся пад уздзеяннем алкаголю, ён днём вырашыў абрабаваць пажылую жанчыну і заштурхаў яе ў дом, пасля чаго ў ход пайшоў нож, перадае БелТА. 
У міліцыю пра жорсткае забойства паведаміла дачка загінулай пенсіянеркі. Забойцу затрымалі. За здзейсненае злачынства ў дачыненні да маладога чалавека ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт. 139 КК Беларусі, якая прадугледжвае пакаранне ажно да пажыццёвага зняволення ці смяротнага пакарання.

Как вам новость?