Мужчына параніў нажом адміністратарку крамы за тое, што яна — жанчына

15.06.2011 11:11
Архив

У адной з фірмовых крамаў буйной будаўнічай кампаніі ў Мінску працаўнік у форменнай вопратцы прадпрыемства прайшоў праз адміністрацыйны блок у кабінет загадчыцы і, не сказаўшы ні словы, нанёс ёй ўдар нажом у шыю. Па прызнанні самога мужчыны, "яму загадана было забіваць прадстаўніц слабога полу".

Пасля таго, як мужчына выйшаў з будынка крамы, ён злавіў машыну і з’ехаў з месца злачынства, пакінуўшы халодную зброю ў ране ахвяры. 35-гадовую загадчыцу крамы накіравалі ў шпіталь, перадае СТВ.

Злачынца затрымалі праз некалькі гадзін у горадзе па прыкметах, якія далі відавочцы здарэння. Мужчыну адразу ж накіравалі ў Рэспубліканскую клінічную псіхіятрычную лякарню ў Навінках.

Па словах следчых, акрамя псіхічнага нездароўя падазраванага правяраюцца і іншыя версіі і матывы здзяйснення злачынства.