Мужчыны ў Беларусі зарабляюць на траціну больш за жанчын

31.05.2010 11:08
Архив Редакция

Зарплата мужчын у цэлым па Беларусі на траціну вышэйшая, чым у жанчын, нягледзячы на тое, што эканамічна актыўных жанчын у краіне больш, чым эканамічна актыўных мужчын. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Па дадзеных Белстата, самая вялікая розніца паміж «мужчынскай» і «жаночай» зарплатай назіраецца ў сферы аховы здароўя. Летась мужчыны ў аб’яднанай сферы аховы здароўя, фізічнай культуры і сацзабеспячэння атрымлівалі на 60% больш, чым жанчыны. У абсалютных велічынях гэта 1,28 млн. рублёў для мужчын і 794,6 тыс. рублёў для жанчын, паведамляе «Завтра твоей страны». 
 
Па дадзеных статыстыкі, наступнымі па ўзроўні розніцы ў аплаце працы ідуць невытворчыя віды абслугоўвання насельніцтва. Тут мужчыны атрымліваюць зарплату на 57% вышэй, чым жанчыны. У сферы адукацыі мужчыны зарабляюць у сярэднім на 27% больш, чым жанчыны.
Па дадзеных Белстата, самыя мінімальныя розніцы  ў аплаце працы паміж мужчынамі і жанчынамі назіраюцца ў сферы будаўніцтва. Так, сярэдняя зарплата жанчын у 2009 годзе склала тут 1,46 млн. рублёў супраць 1,48 млн. рублёў у мужчын. 
У лясной галіне, а таксама ў сельскай гаспадарцы адрозненні ў «мужчынскай» і «жаночай» зарплаце складаюць менш за 1%. Тым часам, як сведчыць статыстыка, у прамысловасці мужчыны атрымліваюць на 40% больш, чым жанчыны, хаця менавіта апошнія складаюць больш за палову кадравага патэнцыялу прамысловасці. У той жа прапорцыі адрозніваецца і зарплата мужчын ад зарплаты жанчын у такой галіне, вылучанай Белстатам, як агульная камерцыйная дзейнасць. 

Как вам новость?
Головоломки