МВФ гатовы разгледзець просьбу Беларусі аб крэдыце

12.05.2011 15:08
Архив Редакция

Міжнародны валютны фонд гатовы разгледзець заяўку Беларусі на вылучэнне крэдыту ў рамках новай праграмы. Пра гэта паведаміла пастаянная прадстаўніца МВФ у Беларусі Наталля Калядзіна. Паводле яе слоў, пакуль урад Беларусі з падобнай просьбай у МВФ не звяртаўся.

Наталля Калядзіна адзначыла, што выканаўчая рада дырэктараў МВФ патрабуе, каб любая фінансавая дамоўленасць, у тым ліку з Беларуссю, суправаджалася «цвёрдай прыхільнасцю да правядзення дзейснай эканамічнай палітыкі, накіраванай на падтрыманне стабільнасці, і смелай праграмы структурных рэформаў». Пра гэта гаворыцца ў апошняй запісцы выканаўчай рады дырэктараў МВФ па кансультацыях 2011 года, перадае ПРАЙМ-ТАСС.

Як раней перадаваў Тэлеграф, 11 траўня 2011 года Нацбанк Беларусі адмяніў абмежаванні па ўстанаўленні банкамі курсаў угодаў па куплі-продажу замежнай валюты з насельніцтвам. Гэтае рашэнне ўхваліў МВФ, які на працягу некалькіх месяцаў заклікаў беларускія ўлады правесці дэвальвацыю рубля. У якасці далейшых крокаў МВФ рэкамендаваў беларускаму кіраўніцтву цалкам уніфікаваць курсы на рынку наяўнай валюты.

Між тым, у бліжэйшай будучыні Беларусь не зможа атрымаць вонкавыя пазыкі, на якія разлічвалі ўлады. Так, міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын заявіў, што Расія не мае намеру даваць Беларусі заяўлены крэдыт у мільярд даляраў. Замест гэтага, паведаміў Аляксей Кудрын, расійскі бок гатовы ў 2011 годзе выдзеліць супамерны крэдыт з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС і штогод, на працягу 2012-2013 гадоў выдзяляць яшчэ па мільярды даляраў.

Как вам новость?
Головоломки