МВФ можа адмовіць Беларусі ў крэдыце праз суды над апазіцыяй

14.05.2011 12:13
Архив Редакция

На фоне цяперашняй унутрыпалітычнай сітуацыяй ў Беларусі краіны-члены Еўрапейскага саюза могуць не падтрымаць вылучэнне Беларусі крэдытаў Міжнароднага валютнага фонду (МВФ). "Калі мы будзем знаходзіцца ў сітуацыі, калі ў Беларусі існуе шмат палітычных зняволеных, як гэта ёсць сёння, краінам ЕС будзе цяжка рабіць крокі насустрач Беларусі", — заявіла 13 траўня крыніца, блізкая да Еўрапейскай камісіі.

Распавядаючы аб магчымым галасаванні ў савеце дырэктараў МВФ па выдзяленні крэдыту Беларусі, крыніца адзначыла, што Еўрасаюз гатовы дапамагчы Беларусі ў вельмі складанай сітуацыі, што склалася ў краіне. Але для гэтага, па словах крыніцы, ЕС павінен атрымаць ад беларускага кіраўніцтва «выразныя сігналы ў дачыненні да сітуацыі з палітычнымі зняволенымі», перадае ІА «REGNUM-Беларусь».

Паводле інфармацыі крыніцы, праз унутрыпалітычную сітуацыі ў краіне ЕС замарозіў працэс пашырэння мандата Еўрапейскага інвестыцыйнага банка ў Беларусі. «У выпадку з банкам мандат даецца з боку ЕС», — адзначыла крыніца.

Як паведамляў Тэлеграф, пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года і акцыі пратэсту, якая прашла следам за абвяшчэннем вынікаў выбараў, у Беларусі распачалі крымінальную справу па артыкуле «масавыя беспарадкі». У ліку іншых абвінавачаных па справе праходзяць пяць былых кандыдатаў у прэзідэнты. Еўрапейскі саюз лічыць крымінальны пераслед экс-кандыдатаў і іншых удзельнікаў акцыі пратэсту неабгрунтаванымі і недапушчальнымі і заклікае ўлады краіны зняць з іх усе абвінавачанні.

Как вам новость?
Головоломки