МВФ паправіць макраэканамічны прагноз для Беларусі

13.01.2011 11:02
Архив Редакция

У Мінску з 25 студзеня па 2 лютага будзе працаваць місія Міжнароднага валютнага фонду (МВФ). Мэтай прыбыцця місіі МВФ з'яўляецца карэкціроўка макраэканамічнага прагнозу для Беларусі з улікам пагадненняў па Адзінай эканамічнай прасторы і коштаў на нафту, распавялі ў прадстаўніцтве МВФ у Мінску.

Місія ацэніць уплыў новых дамоўленасцяў на эканоміку Беларусі ў 2011 годзе і ў сярэднетэрміновай перспектыве і працягне кансультацыі з прадстаўнікамі ўладаў адносна эканамічнай палітыкі і структурных пераўтварэнняў, перадае БелаПАН.

Мінулым разам эксперты фонду працавалі ў Мінску з 3 па 16 лістапада ў рамках штогадовых кансультацый і агляду праводзімай Беларуссю эканамічнай палітыкі. Па выніках працы мінулым місіі было заяўлена, што ў МВФ застаецца занепакоенасць у дачыненні да знешняй уразлівасці беларускай эканомікі.

«Беларусь аднаўляецца пасля сусветнага эканамічнага крызісу, аднак захоўваюцца сур’ёзныя фактары уразлівасці. Першачарговай задачай з’яўляецца скарачэнне дэфіцыту рахунку бягучых аперацый», — адзначаюць эксперты фонду.

Как вам новость?
Головоломки