МВФ раскрытыкаваў Беларусь за марудныя рэформы

24.09.2010 10:29
Архив Редакция

Міжнародны валютны фонд "заклапочаны і азадачаны" тым, што Беларусь да гэтага часу не выканала абавязацельствы, узятыя пры адкрыцці ў 2008 годзе праграмы крэдытавання. Аб гэтым заявіла кіраўнік прадстаўніцтва МВФ у Беларусі Наталля Калядзіна. Урад Беларусі абяцаў знізіць нагрузку на дзяржаўныя банкі пры крэдытаванні прадпрыемстваў, стварыўшы для гэтага спецыялізаванае агенцтва, але не зрабіла гэтага.

«Мы заклапочаныя і азадачаныя, чаму фінансавае агенцтва да гэтага часу не створана. Стварэнне такога агенцтва ў сярэднетэрміновым плане дапамагло б стабілізацыі банкаўскай сістэмы», — паведаміла Наталля Калядзіна.

Па словах прадстаўніка МВФ, перадаўшы крэдыты пад дзяржаўныя праграмы ў спецыялізаванае агенцтва, банкі змаглі б змяніць метады і стыль свайго кіравання і стаць больш прывабнымі для інвестараў, перадае Reuters.

Наталля Калядзіна таксама адзначыла, што Беларусь не спяшаецца з абяцанай прыватызацыяй дзяржаўных прадпрыемстваў. Так, па дамове з МВФ, урад павінен быў прадаць на конкурсе пяць канкурэнтназдольных прадпрыемстваў на ўласны выбар. Аднак, па словах прадстаўніка МВФ, прадпрыемствы, выстаўленыя дзяржавай на конкурс, не цікавыя інвестарам.

Так, у чацвер, 23 верасня, камітэт дзяржмаёмасці Беларусі аб’явіў аб адмене запланаванага на гэты дзень конкурсу па продажы акцый пяці невялікіх прадпрыемстваў з-за адсутнасці заявак. «Па ўмовах праграмы, беларускі ўрад павіннен быў выставіць на таргі пяць канкурэнтназдольных прадпрыемстваў. Тыя прадпрыемствы, якія былі прапанаваны, не былі прадстаўлены ў рамках праграмы», — заявіла Наталля Калядзіна.

Як перадаваў Тэлеграф, Наталля Калядзіна раней адзначала, што ў Беларусі ў рамках праграмы з МВФ было зроблена вельмі шмат. «Цяпер важна не толькі не страціць усё, што было зроблена ў рамках праграмы, а наадварот — павялічыць і выкарыстаць гэта, каб беларуская эканоміка ў будучыні расла больш высокімі тэмпамі і захоўвалася макраэканамічная стабільнасць», — заявіла кіраўнік прадстаўніцтва МВФ у Беларусі. Чарговая місія МВФ хутчэй за ўсё пачне сваю работу ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада гэтага года.

У сваю чаргу старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч заявіў, што Беларусь плануе працягваць працаваць з МВФ, хоць у бліжэйшы час прыцягваць крэдыты фонду не мае намеру.

Как вам новость?
Головоломки