МВФ: рэзервовыя актывы Беларусі скараціліся да 5 млрд. даляраў

10.01.2011 11:33
Архив Редакция

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, разлічаныя па методыцы Міжнароднага валютнага фонду, скараціліся за 2010 год на 11% да 5,03 млрд. даляраў. Пры гэтым у снежні яны скараціліся на 11,8%, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка.

Па дадзеных Нацбанка, міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі ў нацыянальным вызначэнні павялічыліся за мінулы год на 2,9% да 6,15 млрд. даляраў, перадае БелТА.

У структуры міжнародных рэзерваў Беларусі на 1 студзеня найбольшую ўдзельную вагу займалі рэзервовыя актывы ў замежнай валюце (2,82 млрд. даляраў, або 46%) і каштоўныя металы і камяні (1,8 млрд. даляраў, або 29,3%).
 
За 2009 год актывы ў замежнай валюце павялічыліся на 11,8%, аб’ём каштоўных металаў і камянёў — на 58,7%. Іншыя актывы складаюць 1,52 млрд. даляраў, або 24,7%. У 2010 годзе яны скараціліся на 34%.

Как вам новость?
Головоломки