МВФ: улады Беларусі баяцца палітычнай рызыкі

10.03.2011 13:19
Архив Редакция

У дакладзе персаналу Міжнароднага валютнага фонду, які быў падрыхтаваны па выніках працы агляднай місіі фонду з 25 студзеня па 2 лютага ў Мінску, гаворыцца, што МВФ прапаноўваў беларускім уладам правесці дэвальвацыю рубля. На думку экспэртаў МВФ, гэта дазволіла б уладам хутка знізіць адмоўнае сальда аплатнага балансу.

Аднак улады Беларусі адмовіліся, матываваўшы гэта рашэнне палітычнымі рызыкамі, перадае БелаПАН.

«Улады ўсведамляюць рызыкі, з якімі яны маюць справу, але лічаць, што змогуць фінансаваць дэфіцыт рахунку бягучых аперацый ў 2011 годзе з дапамогай продажу актываў і знешняга пазычання, а ў далейшым пяцігадовы план можа забяспечыць знешнюю стабільнасць і высокія тэмпы росту без прыняцця рашучых мераў, прапанаваных персаналам МВФ», — адзначаецца ў дакладзе.

Акрамя таго ў дакладзе гаворыцца, што ўлады Беларусі «асабліва адзначылі палітычныя цяжкасці нават частковага згортвання праведзенага нядаўна павышэння заработнай платы». «Некаторыя службовыя асобы прызналі, што паніжаны валютны курс дапамог бы аднавіць знешняе раўнавагу, але асцерагаліся, што дэвальвацыя падарве ўпэўненасць у эканоміцы і аслабіць давер да іх», — адзначаецца ў дакладзе.

Как вам новость?
Головоломки